У ЗША затрымалі немца, які пераслаў за мяжу сотні жывых павукоў
Грамадзянін Нямеччыны затрыманы ў ЗША. Ён пераправіў у гэтую краіну каля 300 жывых павукоў. Як паведамляе Reuters, расследаванне ў адносінах 37-гадовага Свена Коплера пачалося ў сакавіку сёлета. Тады падчас планавай праверкі ў пасылцы і знайшлі 300 тарантулаў. Пасля былі перахопленыя яшчэ некалькі пасылак з жывымі і мёртвымі павукамі, прычым некаторыя рэдкіх відаў, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай.
Паводле інфармацыі следства, Коплер незаконна пераправіў павукоў у дзесятак краін свету на суму каля 300 тысяч долараў. Яму пагражае да 20 гадоў турмы і выплата штрафу ў памеры 250 тысяч долараў.
Паводле інфармацыі следства, Коплер незаконна пераправіў павукоў у дзесятак краін свету на суму каля 300 тысяч долараў. Яму пагражае да 20 гадоў турмы і выплата штрафу ў памеры 250 тысяч долараў.