Учора каля касцёлу святога Язэпа абаронцы галасавалі: спыняць акцыі ці не
Прычынай для такога кардынальнага выбару сталі меркаванні афіцыйных устаноў і каталіцкага касцёлу адносна ініцыятывы вяртання храму вернікам. Будаўнікі, якія вядуць перабудову кляштару, дэпутаты Нацыянальнага
сходу, а таксама высокія чыноўнікі з Адміністрацыі прэзідэнта не
парадавалі сваімі адказамі: працы будуць працягнутыя, пра пераезд архіву
і перадачу храму вернікам няма і гаворкі, паведамляе Радыё Свабода.
Расчаравала абаронцаў рэакцыя архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які ў інтэрв'ю газеце «Советская Белоруссия», як лічаць актывісты, іх не падтрымаў.
Абаронцы палічылі, што касцёл адмаўляецца ад барацьбы за храм. Таму і было пастаўлена на галасаванне: спыняць акцыю, працягваць, ці працягваць, але з іншай фармулёўкай — пра вяртанне храму не пэўнай каталіцкай канфэсіі, а хрысьціянам. За гэты варыянт і прагаласавала большасць абаронцаў.