Удзельнікі акцыі салідарнасці ў Магілёве атрымалі позвы ў суд на 8 лютага

Адміністрацыйную справу супраць сябра партыі БНФ Валянціна Лабачова і беспартыйнай шматдзетнай маці Наталлі Шкадун разгледзіць суд Ленінскага раёна Гомеля 8 лютага. Працэс будзе весці суддзя Галіна Кужалева.

Лабачова і Шкадун вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні. Матэрыялы да суда рыхтаваў супрацоўнік Ленінскага райаддзела міліцыі маёр Андрэй Цецярукоў.

Яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі сябра партыі БНФ Сяргея Нягаціна збіраліся судзіць 28 студзеня. Суддзя Станіслаў Шэндаровіч, які меўся разглядаць справу супраць актывіста, паведаміў яму, што яе разгледзіць старшыня Ленінскага суда Святлана Кужалева. Пра дату суда яму паведамяць пазней, паведамляе Радыё Свабода.