УЕФА адмовілася мяняць час пачатку матчу БАТЭ з кіеўскім "Дынама"
Адразу пасля лёсавання групавога раўнда Лігі Еўропы, якое адбылося ў жніўні, ФК БАТЭ звярнуўся ва УЕФА. Барысаўскі клуб прасіў змяніць на больш ранні час пачатку матчу 5-га тура БАТЭ — "Дынама" (Кіеў). Аднак барысаўчане атрымалі адмову, перадае "Прессбол".
Як бы там ні было, час паядынку можа змяняцца па экстраных прычынах, у тым ліку і з-за ўмоваў надвор'я. Але адпаведнае рашэнне могуць прымаць толькі суддзі і толькі ў дзень гульні.
Нагадаем, што гульня прызначаная на 2 снежня на мінскім стадыёне "Дынама". Пачатак матчу - 22.05.