Уга Чавес паабяцаў ЗША другі В'етнам у Паўднёвай Амерыцы

Уга Чавес перасцярог ЗША ад магчымай агрэсіі супраць краін Лацінскай Амерыкі. У адваротным выпадку прэзідэнт Венесуэлы абяцае развязаць партызанскую вайну па прыкладзе в'етнамскай, паведамляе Associated Press.
"Калі амерыканская імперыя атакуе наш народ пры дапамозе сваіх лёкаеў у Венесуэле або ў Балівіі, яна павінна ведаць, што мы не будзем сядзець склаўшы рукі. Калі гэта адбудзецца, дзесяць "В’етнамаў" паўстануць у Лацінскай Амерыцы", — заявіў Чавес, выступаючы ў рэгулярнай тэлевізійнай праграме "Ало, прэзідэнт".

Венесуэльскі лідэр таксама адзначыў, што мае звесткі пра тое, што ЗША плануюць адхіліць ад улады або нават забіць прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса.