Украінцы навучаць беларусаў ліквідоўваць аварыі з уцечкай жоўтага фосфару
Сёння пачынаецца візіт у Беларусь міністра па надзвычайных сітуацыях Украіны Ўладзіміра Шандры. Ён возьме ўдзел у паседжанні беларуска-ўкраінскай сумеснай камісіі па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы недапушчэння надзвычайных сітуацый і ліквідацыі іх наступстваў. У прыватнасці, прадстаўнікі МНС Украіны падзеляцца досведам з беларускімі калегамі па арганізацыі ліквідацыі надзвычайных сітуацый, звязаных з уцечкай жоўтага фосфару ў выніку чыгуначнай катастрофы, інфармуе сайт for-ua.com.