Украінскага міліцыянта пакаралі турмой за таран беларускага мікрааўтобуса
Восем гадоў правядзе за кратамі ўкраінскі міліцыянт, які пратараніў мікрааўтобус, у якім ехалі беларусы. Гэтае трагічнае здарэнне адбылося ў кастрычніку 2006 года. 40-гадовы кіроўца "Шкоды-Актавіі" Андрэй Спаліпак, які вёў дахаты з
Роўна ў Млынаў свайго начальніка з ровенскай міліцыі, учыніў аварыю.
У ёй загінулі трое чалавек - двое ўкраінцаў і адна беларуска (17-гадовая Вольга Медзвядзюк з Брэста), яшчэ 9 беларусаў былі параненыя. Мікрааўтобус з грамадзянамі нашай краіны накіроўваўся на рынак у горад Хмяльніцкі.
Эксперты паказалі, што кіроўца-міліцыянт быў у нецвярозым стане. Сам ён у судзе гаварыў, што сесці за руль яму загадаў начальнік, які, дарэчы, загінуў у той аварыі, таму пацвердзіць гэтыя словы не змог, паведамляе сайт from-ua.com.