Украінскі парламент не прызначыў Юлію Цімашэнка прэм'ер-міністрам
Вярхоўная Рада Украіны не прызначыла Юлію Цімашэнка на пасаду прэм'ер-міністра. Як перадае УНІАН, “за” прыняцце адпаведнага рашэння прагаласавалі 225 народных дэпутатаў з 227-мі, зарэгістраваных у сесійнай зале.
Каб стаць прэм'ерам, Цімашэнка павінна была набраць 226 галасоў. Ёй не хапіла толькі аднаго голасу. Варта адзначыць, што супраць Цімашэнка прагаласаваў адзін дэпутат з яе блоку і адзін з прапрэзідэнцкай партыі — Аляксандр Амельчанка. Ён заявіў, што яго картка не спрацавала. Пасля гэтага быў аб'яўлены перапынак на 30 хвілін.
У галасаванні не прынялі ўдзел тры фракцыі — Партыя рэгіёнаў, Камуністычная партыя Украіны і Блок Літвіна. Дэпутаты таксама не падтрымалі правядзення паўторнага галасавання па кандыдатуры Юліі Цімашэнка.