Украінскія футбалісты патрэніруюцца на мінскім стадыёне "Дынама" ў 18.00

Футбалісты зборнай Украіны прыбылі ў Мінск на адборачны матч чэмпіянату свету-2010 з камандай Беларусі. Як інфармуе БЕЛТА, украінскі футбольны дэсант размясціўся ў сталічнай гасцініцы Crown Plaza. У 18.00 падапечныя Аляксея Міхайлічэнкі пачнуць гадзінную трэніроўку на полі мінскага стадыёна "Дынама".

Асвятляць матч, які адбудзецца ў 20.00 у сераду, 9 верасня, прыедуць каля 60 прадстаўнікоў украінскіх СМІ. Акрамя таго, на трыбунах дынамаўскай арэны чакаецца больш за 500 украінскіх заўзятараў, якія збіраюцца дапамагчы суайчыннікам атрымаць перамогу.

Сёння ўвечары, адразу жа пасля ўкраінцаў, поле апрабуюць і футбалісты зборнай Беларусі. Паводле інфармацыі са штаба нашай каманды, усе футбалісты здаровыя і з добрым настроем рыхтуюцца да матчу.