Украінскія мытнікі знайшлі ў беларуса $25 тыс., якія ён схаваў у ляльцы (фота)
Амаль 25 тысяч долараў знайшлі ўкраінскія мытнікі і супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны ў 22-гадовага беларуса, якія вяртаўся на радзіму на цягніку “Кіеў-Мінск”. Валюта была саваная ў адну лялек, якія хлопец вёз, як падарунак пляменніцы. Калі інспектар яе разабраў, аказалася, што ўся лялька запоўненая зялёнымі
купюрамі. Пасажыра знялі з цягніка, а грошы будуць захоўвацца ў банку да
рашэння суда. Іх альбо канфіскуюць, альбо вернуць гаспадару.
Паводле мытных правілаў, беларус мог вывезці толькі 10 тысяч долараў, паведамляе “Газета по-украінськи”.
Паводле інфармацыі "Вечернего Минска", украінскія праваахоўныя органы мелі наводку на беларуса ад невядомага “дабразычліўца”.