Украінскія СПА збілі ракету, якая ляцела да дамбы Кіеўскага вадасховішча
Ракета ляцела да Вышгарадскай дамбы
Уночы на 26 лютага ўкраінскія СПА збілі расійскую ракету, якая ляцела ў напрамку дамбы Кіеўскага вадасховішча. Дамба размешчаная ў Вышгарадзе на поўнач ад Кіева. У 3:50 украінскія СПА зрэагавалі на ракету, мэтай якой было паразіць дамбу, паведамляе тэлеграм-канал Мінінфраструктуры Украіны.
Калі дамба (яе яшчэ называюць плацінай Кіеўскага мора) будзе разбураная, паводка прывядзе да катастрафічных ахвяраў і шкоды. У тым ліку будуць затоплены жылыя раёны Кіева і яго прыгарадаў. Гаворка ідзе пра тысячы жыццяў.
Таксама разбурэнне Кіеўскай дамбы можа прывесці да разбурэння іншых плацін, размешчаных ніжэй па цячэнні Дняпра: Канеўскі, Крэменчугскай і іншых з каскаду. Хваля можа дакаціцца да Запароскай АЭС і справакаваць аварыю там.