Ул. Макей у Севастопалі абмяркуе падрыхтоўку сустрэчы кіраўнікоў трох краін

Кіраўнікі прэзідэнцкіх адміністрацый Беларусі, Украіны і Расіі правядуць сёння працоўную сустрэчу і прымуць удзел у святочных мерапрыемствах у Севастопалі.  Як інфармуе БелаПАН, Уладзімір Макей разам з украінскі калегам Сяргеем Лёвачкіным і расійскім — Сяргеем Нарышкіным — плануюць абмеркаваць падрыхтоўку сустрэчы кіраўнікоў Беларусі, Украіны і Расіі на стыку межаў трох дзяржаваў. Акрамя таго адбудзецца гаворка пра паляпшэнне ўзаемадзеяння паміж прэзідэнцкімі адміністрацыямі.