Улады не хочуць канфліктаваць з мінчукамі за незаконнае карыстанне зямлёй
Сталіца мае каля 300 участкаў, прызначаных для выдзялення шматдзетным сем'ям. Аднак не ўсе ўчасткі будуць перададзеныя ім. Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка землеўпарадкавальнай службы Мінгарвыканкама Аляксандр Каробка.
Каробка: "Гэтыя ўчасткі выкарыстоўваюцца жыхарамі бліжэйшых дамоў. Але тры гады таму была пастаўлена задача вызваліць іх і выставіць на аўкцыён. Па некаторых участках былі скандалы. З улікам сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы органы мясцовай улады не настроеныя ісці на канфлікт з насельніцтвам па вызваленні гэтых участкаў".
Дарэчы, права на атрыманне зямельнага ўчастку маюць шматдзетныя сем'і, дзе ёсць трое і больш дзяцей ва ўзросце да 23 гадоў, якія не ўступілі ў шлюб і пражываюць сумесна з бацькамі.