Уладзімір Андрэйчанка: Дакументаў з Абхазіі і Паўднёвай Асеціі мы не бачылі
Дакументы аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ў Палату прадстаўнікоў не паступалі. Пра гэта заявіў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, інфармуе "Інтэрфакс". Нагадаем, у інтэрв'ю "Новым Известиям" дзяржсакратар "саюзнай дзяржавы" Расіі і Беларусі Павел Барадзін заявіў, што кіраўнік Беларусі даў даручэнне Палаце прадстаўнікоў разгледзець просьбы прэзідэнтаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі аб прызнанні незалежнасці. Паводле словаў Барадзіна, спачатку дакументы ад прэзідэнтаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі патрапілі ў яго рукі, а ён перадаў іх "беларускім калегам".
"Я праглядаў пошту ўчора і сёння, такіх дакументаў не паступала", сказаў Андрэйчанка, каментуючы заяву Барадзіна.
Нагадаем, у панядзелак новаабраны спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка заявіў, што пытанне аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі будзе разгледжана Палатай прадстаўнікоў пасля яго ўнясення, але "ў дадзеным выпадку трэба ўлічваць думку народа".
Дарэчы, яшчэ 13 кастрычніка парламент Абхазіі звярнуўся да беларускіх калегаў з просьбай аб прызнанні незалежнасці. Аднак гэты зварот дзесьці заблукаў у калідорах беларускай улады.