Уладзімір Канаплёў зоймецца абаронай і барацьбой са злачыннасцю

Былы старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Канаплёў працаўладкаваўся. Ён стаў сябрам камісіі парламенцкага сходу па абароне і барацьбе са злачыннасцю. Гэтае месца аказалася вакантным пасля таго, як ад яго добраахвотна адмовіўся дэпутат Уладзімір Малец, паведамляе “Беларускі партызан”.