Уладзімір Някляеў заяўляе, што яго гатовыя падтрымаць "і Еўропа, і Расія"
Пра гэта кандыдат у прэзідэнты заявіў у ранішнім выступе на дзяржаўным радыё, паведамляе БелаПАН. Ён лічыць, што развіваць адносіны з Еўрасаюзам неабходна, але не коштам рэзкага адыходу ад Расіі. Някляеў паабяцаў, што кожная маці пры нараджэнні дзіцяці будзе атрымліваць матчын капітал у 25 тысяч долараў. Акрамя таго, будуць вернутыя грашовыя ўклады насельніцтва, зробленыя ў савецкія часы. У выпадку абрання прэзідэнтам кандыдат плануе выплачваць кампенсаванні дзецям вайны, як гэта робіць Украіна.
Някляеў таксама абурыўся скасаваннем ільготаў для пенсіянераў, "чарнобыльцаў", студэнтаў і іншых катэгорый грамадзян.
Дарэчы, Аляксандр Лукашэнка ад ранішняга радыёвыступу адмовіўся.
Някляеў таксама абурыўся скасаваннем ільготаў для пенсіянераў, "чарнобыльцаў", студэнтаў і іншых катэгорый грамадзян.
Дарэчы, Аляксандр Лукашэнка ад ранішняга радыёвыступу адмовіўся.