Унесеныя змены ў расклад руху прыгарадных цягнікоў у святочныя дні
На перыяд лістападаўскіх святаў унесеныя змены ў расклад руху прыгарадных цягнікоў. Як паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі, 6 лістапада на ўчастках Мінск - Асіповічы, Мінск - Орша, Мінск - Баранавічы і Мінск - Маладэчна будзе дзейнічаць расклад пятніцы, 7 і 8 лістапада - суботы, а 9 лістапада - нядзелі. У Маладэчанскім вузле 7 і 8 лістапада цягнікі будуць хадзіць як па суботах, 9 лістапада - як па нядзелях. На ўчастку Орша - Лепель з 7 да 9 лістапада прыгарадныя цягнікі будуць курсіраваць па раскладзе выхадных дней, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".