Унікальная знаходка папоўніла фонды Музея беларускага Палесся
Гэта частка ад шарсцістага насарога, які засяляў тэрыторыю сучаснай Еўропы 70-90 мільёнаў год таму.
Як паведамляе тэлеканал "Варяг" фрагмент ніжняй сківіцы шарсцістага насарога папоўніў экспазіцыю пінскага Музея Беларускага Палесся.
Косткі невядомай істоты знайшоў на сваім агародзе жыхар Пінска яшчэ летась і з незвычайнай знаходкай звярнуўся да спецыялістаў. Пасля правядзення неабходных экспертыз было вызначана, што пінчук знайшоў частку ад шарсцістага насарога.