Упершыню ў Пінску зносяць збанкрутаваны завод (фота)

Будаўнікі пачалі разбіраць карпусы былога Пінскага кансервавага заводу. Нягледзячы на шматлікія спробы санацыі прадпрыемства яно так і не здолела пераадолець шматгадовы крызіс. Інвестар з Расіі спрабаваў наладзіць выпуск квасу, аднак неўзабаве адмовіўся ад сваёй задумкі.

Пінскія ўлады, якія прынялі дэфіцытны гарадскі бюджэт, актыўна спрабуюць зарабіць грошы на прыватызацыі і прыцягненні інвестыцый. Таму на вызваленай зямлі плануецца пабудаваць супермаркет адной з буйных гандлёвых сетак.