Ураджэнец Гомеля замовіў самую вялікую яхту ў свеце (фота)
Андрэй Мельнічэнка займае 13-е месца ў спісе самых заможных людзей Расіі па версіі часопіса Forbes.
Ураджэнец Гомеля замовіў у нямецкай судабудаўнічай кампаніі Nobiskrug самую вялікую яхту ў свеце. Суўладальнік "Еўрахіма" Андрэй Мельнічэнка займае 13-е месца ў спісе самых заможных людзей Расіі па версіі часопіса Forbes. Яго яхта атрымала назву White Pearl ("Белая жамчужына"). Яе даўжыня складзе 147 метраў. На яхце будзе адчынены трохпавярховы атрум і вялікі басейн, тры мачты, зробленыя з палегчанага высокатрывалага вугляроднага валакна. Экіпаж складзе 66 чалавек. Запланавана, што яхта будзе гатовая да ліпеня 2016 года. Кошт судна не раскрываецца, інфармуе "Салідарнасць".
Дарэчы, па дадзеных "Заўтра тваёй краіны", за мінулы год, Мельнічэнка ўваходзіў у топ-10 найбагацейшых бізнесменаў-выхадцаў з Беларусі. Ён валодаў 14,4 млрд долараў. У яго ўжо ёсць адна яхта — 119-метровая пад назвай "А".
