Усе групы фальшываманетчыкаў складаліся са школьнікаў і студэнтаў - МУС

Сем групаў фальшываманетчыкаў былі выяўленыя сёлета ў Беларусі. Яны “камплектаваліся” выключна з ліку школьнікаў і студэнтаў, паведамляе газета “Звязда”. “Саматужнікі” пераважна спрабуюць падрабляць беларускія рублі, купюры вартасцю 10 і 20 тысяч рублёў. Сёлета ў краіне зарэгістравана ўжо 157 выпадкаў фальшываманетніцтва з беларускімі рублямі. Летась жа кожны сёмы з 1838 выяўленых выпадкаў падробкі грошай быў звязаны з нацыянальнай валютай.