Усе мінскія клубы перамаглі ў чарговым туры чэмпіянату Беларусі па хакеі
Чарговы тур хакейнага чэмпіянату Беларусі прынёс перамогі ўсім тром сталічным клубам. 29 студзеня "Керамін" выйграў дома ў гродзенскага "Нёмана" — 4:2, "Юнацтва" адолела ў гасцях "Віцебск" — 3:0, а "Дынама" ў Наваполацку ўзяло верх над "Хімікам-СКА" — 4:2.
Яшчэ ў адной сустрэчы магілёўскае "Хімвалакно" перамагло "Брэст" — 5:2. Сёння адбудзецца матч "Гомель" — "Металург" (Жлобін).
Становішча каманд:
1. "Керамін" — 99 ачкоў (44 гульні);
2. "Дынама" — 82 (43);
3. "Юнацтва" — 79 (42);
4. "Металург" — 74 (44);
5. "Віцебск" — 72 (44);
6. "Хімвалакно" — 63 (44);
7. "Хімік-СКА" — 56 (44),
8. "Нёман" — 56 (43);
9. "Гомель" — 50 (43);
10. "Брэст" — 20 (43).
БелаПАН
Яшчэ ў адной сустрэчы магілёўскае "Хімвалакно" перамагло "Брэст" — 5:2. Сёння адбудзецца матч "Гомель" — "Металург" (Жлобін).
Становішча каманд:
1. "Керамін" — 99 ачкоў (44 гульні);
2. "Дынама" — 82 (43);
3. "Юнацтва" — 79 (42);
4. "Металург" — 74 (44);
5. "Віцебск" — 72 (44);
6. "Хімвалакно" — 63 (44);
7. "Хімік-СКА" — 56 (44),
8. "Нёман" — 56 (43);
9. "Гомель" — 50 (43);
10. "Брэст" — 20 (43).
БелаПАН