Усіх вязняў у беларускіх турмах падзеляць на 12 катэгорыяў
Усіх зняволеных у турмах Беларусі падзеляць на 12 катэгорыяў. Такі падзел грунтуецца на на розных харчовых дыетах. Распрацавалі яго навукоўцы Магілёўскага ўніверсітэта харчавання. Дацэнт кафедры грамадскага харчавання Вольга Мацыкава паведаміла Еўрарадыё, што агульныя меню для ўсіх беларускіх турмаў і калоній распрацоўваліся з эканамічных прычынаў. У калоніях, па яе словах, абмежаваныя магчымасці абсталявання і немагчыма гатаваць розныя гарніры.
Мацыкава: "Наша задача была, каб усім, напрыклад, гатавалі адну і тую ж кашу, але адным дадавалі туды маргарын, а іншым масла. І выхад быў розны".
Навукоўцы падзялілі зняволеных па ўзроставых, полавых ды іншых прыкметах, якія ўплываюць на іх меню. Асобна ўлічваюцца цяжарныя жанчыны, хворыя і непаўналетнія, але не бяруцца пад увагу, напрыклад, вегетарыянцы.
Меню распрацаванае так, каб ніякая страва не паўтаралася больш як 2-3 разы на тыдзень. Напрыклад, мужчынам у панядзелак на сняданак даюць кашу аўсяную на малацэ і гарбату з хлебам. На абед суп малочны з ячнымі крупамі, макароны па-флоцку з мясам і кісель. На вячэру бульба адварная с тушанай рыбай і гарбата з хлебам.