Усім кандыдатам з Брэстчыны, якія скардзіліся ў ЦВК, адмовілі ў рэгістрацыі

Цэнтрвыбаркам адмовіў у задавальненні скаргаў чатыром кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія вылучаліся па Брэсцкай вобласці. Двое з іх - Аляксандр Апанасюк і Аляксандр Галькевіч - з'яўляюцца сябрамі Партыі камуністаў Беларускай і ўваходзілі ў адзіны спіс Аб'яднаных дэмакратычны сілаў.
Як паведамляе БелаПАН, Апанасюку адмовілі ў рэгістрацыі на падставе неўключэння ў дэкларацыю аб даходах матацыкла, а ў Галькевіча знайшлі "вялікую колькасць несапраўдных подпісаў".

Сёння ж ЦВК таксама не зарэгістраваў дваіх прадстаўнікоў Віцебскай вобласці - Алену Фаміну і сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Мікуліна. У іх падчас праверкі былі прызнаныя несапраўднымі болей за 15% подпісаў. Акрамя таго, на тэрыторыі акругі, дзе балатаваўся Мікулін, адсутнічае арганізацыйная партыйная структура, а ён якраз быў вылучаны партыяй.