Ужо на Дзяды МУС зменіць парадак працы з журналістамі на масавых акцыях
Міністэрства ўнутраных спраў збіраецца змяніць парадак працы з прадстаўнікамі СМІ на масавых мерапрыемствах санкцыянаванага і несанкцыянаванага характару. Пра гэта са словаў намесніка міністра ўнутраных справаў — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Яўгена Полудня паведамляе БелаПАН. Па словах міліцэйскага чыноўніка, новаўвядзенні будуць грунтавацца на досведзе працы паліцыянтаў Нямеччыны. Там, адзначыў Полудзень, на акцыях знаходзяцца супрацоўнікі паліцыі, апранутыя ў сінія і чырвоныя камізэлькі. Першыя — гэта прэс-афіцэры, да якіх прадстаўнікі СМІ могуць звярнуцца для рашэння ўзніклых пытанняў. Другія — гэта перамоўнікі, падрыхтаваныя для вядзення перамоваў з грамадзянамі, якія ігнаруюць патрабаванні ўлады.
У Нямеччыне, па словах намміністра, накіроўваючыся на масавае мерапрыемства, грамадзяне абавязкова праходзяць агляд у адмысловым намёце і толькі затым трапляюць у агароджаную зону. Журналісты не маюць права без асабістага дазволу здымаць твары як удзельнікаў акцыі, так і паліцыянтаў — толькі агульны выгляд.
Спадар Полудзень паведаміў, што ўзоры камізэлек сіняга і чырвонага колераў ужо падрыхтаваныя. Камізэлькі ў цяперашні час шыюць. Новая методыка, магчыма, будзе апрабаваная хуткім часам. Намміністра не выключыў, што гэта можа адбыцца ўжо падчас традыцыйнай акцыі апазіцыі на "Дзяды".
Полудзень не адказаў на пытанне наконт дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія перашкаджалі працы журналістаў на апошніх несанкцыянаваных акцыях у цэнтры Мінску. Па словах намесніка міністра, МУС адказала на адпаведны зварот Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). Але, як паведамілі ў БАЖ, адказ з МУС яшчэ не прыходзіў.