Ужо ў 1960-я беларусы ўжывалі забруджаную радыенуклідамі ежу - Бандажэўскі

Беларусаў труцілі радыяцыяй з 60-х гадоў. Пра гэта заявіў прафесар Юрый Бандажэўскі, былы рэктар Гомельскага медінстытута, які пасля адбыцця пакарання, нібыта за хабар, выехаў на Захад, дзе працягвае займацца навуковай дзейнасцю. Паводле звестак Бандажэўскага, ужо з 60-х гадоў насельніцтва Беларусі і еўрапейскай часткі Расіі харчавалася прадуктамі, дзе ўтрымліваліся радыенукліды.

Прычыну гэтага ён бачыць у радыяцыйным забруджванні, якое з'явілася ў выніку сакрэтных вучэнняў савецкіх войскаў. Таксама магчыма, што ўцечка радыяцыі адбылася з-за недастатковай абароны атамных электрастанцый.

Гэтая інфармацыя ў савецкія часы была засакрэчана.

Беларускія навіны