В. Лагвіновіч: Іван паспеў сказаць, што яму разбілі галаву і зламалі руку

Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла жонка Івана Вольга Лагвіновіч.

Учора Вольга спрабавала перадаць перадачу на Акрэсціна, дзе знаходзіцца яе муж. Аднак, прастаяўшы 2 гадзіны, перадаць нічога не змагла. 
Вольга Лагвіновіч распавяла, што Іван двойчы тэлефанаваў. У нядзелю ён паведаміў, што ён увесь у крыві, у яго разбітая галава, пасля чаго сувязь перарвалася. Раніцай у панядзелак Іван сказаў, што ў яго зламаная рука, на яе наклалі гіпс.