Вадзім Дзевятоўскі: У нас з Ціханам ёсць сур'ёзныя доказы, што мы невінаватыя
Беларускі кідальнік молата Вадзім Дзевятоўскі заявіў у інтэрв'ю Белтэлерадыёкампаніі, што ён і яго таварыш па камандзе Іван Ціхан маюць факты, якія даказваюць іх невіноўнасць у сувязі з абвінавачваннямі ва ўжыванні допінгу.
Нагадаем, Дзевятоўскі і Ціхан, якія заваявалі ў Пекіне срэбраны і бронзавы медалі летніх Алімпійскіх гульняў-2008, абвінавачваюцца ва ўжыванні забароненага гармона тэстастэрона.
21 верасня спартсмены на працягу трох гадзінаў давалі тлумачэнні на паседжанні дысцыплінарнай камісіі, якое адбылося ў Швейцарыі. Ім быў дадзены тэрмін да 17 кастрычніка прадаставіць у Міжнародны алімпійскі камітэт дадатковую інфармацыю. Такія звесткі былі сабраныя і накіраваныя ў МАК.
"Сёння мы можам смела гаварыць, што гэта, назавем гэта так, магчымая памылка, - цытуе словы Вадзіма Дзевятоўскага сайт naviny.by. - У нас ёсць больш чым сур'ёзныя аргументы, якія, я спадзяюся, адыграюць ролю... Мы адаслалі дакументы ў Лазану і чакаем адказу на тыя пытанні, якія цяпер ужо мы задаем".