Вадзім Самойлаў (“Агата Кристи”) назваў Стасю ("По глазам") замілавальнай

Беларускі гурт “По глазам”, удзельнік адборачнага туру на Еўрабачанне, атрымаў водгук на сваю конкурсную кампазіцыю ад мэтра расійскай рок-сцэны Вадзіма Самойлава (“Агата Кристи”, куратар праекту “Герой нашага часу”). Ён назваў "По глазам" па-сапраўднаму еўрапейскім, а Стасю – кабетай, якая замілоўвае сваімі паводзінамі на сцэне:
"У мяне, у цэлым, спакойнае і прыемнае ўражанне ад гэтай кампазіцыі, яна зробленая ў такой еўрапейскай манеры поп-рока, пэўна, шмат аналогій можна прапанаваць з моднымі выканаўцамі тыпу Avril Lavigne. Што мне спадабалася: добры ўзровень верша, такія нестандартныя выявы, іх узаемадзеянне. Мне падаецца, вельмі таленавіта тэкст напісаны. І ў манерах вакалісткі, вядома, ёсць нейкія свае фірмовыя штучкі, і гэта, увогуле, замілоўвае. Пры ўсім тым, што гэта такая асабліва кампазіцыя “пад настрой”, якая не нясе ніякіх асаблівых думак, толькі эмоцыі, тым не менш, усё досыць зграбна і гнутка, і, увогуле, мне сімпатычна было. У якасці такой музыкі для адпачынку - вельмі нават нічога!" - пракаментаваў Вадзім.