Вадзіма Дзевятоўскага ўганаравалі на алеі спартовай славы ў Віцебску (фота)
Вадзіма Дзевятоўскага, срэбранага прызёра Алімпіяды ў Пекіне ў кіданні молата ўганаравалі сёння ў Віцебску. На Алеі спартовай славы адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знаку імя Дзевятоўскага. Знак уяўляе сабой сімвалічны медаль, усталяваны на невялічкім пастаменце. Вадзім Дзевятоўскі асабіста прысутнічаў на мерапрыемстве. Яму давялося раздаваць аўтографы, фатаграфавацца з прысутнымі, адказваць на пытанні дзяцей, якія займаюцца ў спартовых школах Віцебска і нават чытаць уласныя вершы.