Валіулін быў 26-м сярод 30-ці ўдзельнікаў у гонцы з масавага старту на 15 км

26-м сярод 30-ці ўдзельнікаў у гонцы з масавага старту на 15 км на этапе Кубка свету па біятлоне быў беларускі спартсмен Рустам Валіулін.  На чатырох агнявых рубяжах ён дапусціў 6 промахаў і саступіў пераможцу аўстрыйцу Сімону Эдэру 3 хвіліны 40 секундаў. Агулам стартавалі 30 біятланістаў, нагадвае "Прессбол".