Ваяж нашай апазіцыі ў Брусель будзе каштаваць Еўрапарламенту 29 тысяч еўра

У лістападзе 15 беларускіх апазіцыйных палітыкаў наведаюць канферэнцыю Еўрапарламента. За два дні прыбывання дэлегацыі ў Бруселі кіраўніцтва Еўрасаюза патраціць на кожнага апазіцыянера амаль па 2 тысячы еўра.
На сустрэчы будзе абмеркавана добрасуседская палітыка Еўрасаюза. Сярод запрошаных лідэр руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, а таксама прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый і журналісты.

Па словах еўрадэпутата, кіраўніка камісіі Еўрапарламента па справах Беларусі Богдана Кліха, так шмат беларускіх апазіцыянераў упершыню запрошана ў еўрапейскі парламент.

Мэта канферэнцыі, у якой возьмуць удзел таксама украінцы, малдаване і прадстаўнікі закаўказскіх краінаў, з’яўляецца ацэнка палітыкі добрасуседства Еўрасаюза, а таксама праверка таго “наколькі могуць спраўдзіцца надзеі Беларусі на дэмакратыю”.

Еўрапарламент вырашў пакрыць кошты на прабыванне беларусаў у Бруселі. Яны складуць каля 29 тысяч еўра. Канферэнцыя пройдзе 29 і 30 лістапада.

Polska Agencja Prasowa