Вайскоўцы РФ не заўважылі камеру сувенірнай лаўкі і "спалілі" свае перамяшчэнні

Вайскоўцы РФ не заўважылі камеру сувенірнай лаўкі і "спалілі" свае перамяшчэнні

Агенцтва Associated Press апублікавала архіў відэазапісаў, зробленых на кантрольна-прапускным пункце на Чарнобыльскай АЭС у канцы лютага 2022 года. Яна дэманструе дзеянні расійскай арміі ў самыя першыя дні вайны.

Відэазапіс зроблены фірмай, якая арганізоўвае туры ў чарнобыльскую зону адчужэння. Яе ўладальнік за некалькі месяцаў да вайны ўстанавіў камеру каля свайго офіса, дзе прадаваліся сувеніры і паштоўкі. Вайскоўцы "другой арміі свету", заняўшы тэрыторыю, адключылі ўсе дзяржаўныя камеры назірання, але прыватную камеру не заўважылі.

Камера працягвала працаваць на працягу некалькіх дзён пасля ўварвання — пакуль не селі батарэйкі. Яна фіксавала перамяшчэнне расійскай тэхнікі. Сігнал з камеры перадаваўся на камп'ютар офіса ў Кіеве, а сабраную інфармацыю ўласнік фірмы ў сваю чаргу перадаваў украінскім уладам. 

Расійскія вайскоўцы занялі Чарнобыль і АЭС да канца першага дня вайны. У канцы сакавіка яны пачалі пакідаць тэрыторыю станцыі — пасля рашэння аб "кардынальным скарачэнні" аперацый расійскай арміі на кіеўскім кірунку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.