Вераніка Круглова: Раней у мяне быў вобраз пакутніцы, а цяпер я хуліганка
Знакамітая Рок-князёўна распавяла Еўрарадыё, чаму яна ганарыцца беларускай этна-сцэнай, як змянілася амплуа Веранікі-спявачкі і якімі якасцямі павінен валодаць артыст
Еўрарадыё: Пасля фэста “Камяніца”, дзе выступалі KRIWI, ты заявіла, што назаўсёды стала фанаткай беларускай музыкі. Што цябе здзівіла, ці, можа, хто цябе скарыў?
В.К.: Мяне скарыў менавіта ТОЙ узровень музыкаў і ТОЙ узровень музычных ідэй. Таму што музыкі фальклорнай заўсёды было шмат, песень было шмат, аднак ТЫЯ стылі і накірункі, якія я ўбачыла і пачула, мяне вельмі парадавалі. Не было ніводнага слабага звяна. Усе каманды без выключэння, якія выступалі на фольк-фэсце, былі проста супер: арыгінальнымі, самабытнымі, сучаснымі. Так трымаць!
Еўрарадыё: То бок ты лічыш, што кожная з гэтых каманд можа прадстаўляць нашу краіну за мяжой?
В.К.: Абсалютна! Сам фэст быў цалкам еўрапейскім. Нічога не рэзала ні вока, ні вуха. Усё было “цывільна”, свабодна, было паветра, была атмасфера, было ўсё цудоўна.
Еўрарадыё: Пра сольнік KRIWI у тэатры эстрады сказалі так: Вераніка навучылася падаваць сябе як модная і дарагая еўрапейская поп-зорка. Дык у чым жа сакрэт поспеху модных еўрапейскіх зорак?
В.К.: Я не ведаю, у чым сакрэт поспеху модных еўрапейскіх зорак, аднак, я заўсёды працавала над сабой, як над ЧАЛАВЕКАМ, я заўсёды, прабачце, думала, развівалася і расла. Мае гарызонты недзе высока і далёка. Я заўсёды імкнулася некуды да зорак. Можа таму некаму і падалося, што ўсё гэта занадта цывілізавана. Калі так людзі кажуць, значыцца я не дарма жыву на гэтым свеце.
Еўрарадыё: Што, на твой погляд, трэба рабіць беларускім музыкам, каб выйсці на добры еўрапейскі ўзровень?
В.К.: Я лічу, што музычна трэба не падманваць. Нельга ў музыцы паказваць сябе, альбо свае ножкі, альбо прыгожыя касцюмы. Трэба думаць, пра што спяваць і што несці людзям. Наш галоўны мэсэдж і пасланне – гэта пазітыў, гэта любоў, гэта спроба змяніць свет да лепшага. А справа густу… Густ ён ці ёсць, ці яго няма. Яго, мабыць, можна развіць. Аднак, не заўсёды гэта атрымліваецца. Тое, што зараз існуе ў Беларусі фальклорнае, вельмі радуе і вока, і вуха. Дзякуй!
Еўрарадыё: Калі табе больш падабалася спяваць – гадоў 15 таму ці зараз?
В.К: І тады і зараз. Проста тады я больш пакутавала, і гэта быў фольк па-дастаеўскаму, як нас у той час называлі ў Германіі. У нас быў такі стыль – пакутліва-сумны, у мяне быў вобраз пакутніцы, а мой партнёр быў, наадварот – клоўн, Пятрушка, завадзіла. І калі я ў “Народным альбоме” спявала “Матку Боску Вастрабрамску”, альбо ў “Я нарадзіўся тут” “Авэ Марыю” – гэта былі арганічныя рэчы для Веранікі Кругловай таго часу. Зараз я іншая. Зараз я хуліганка!
Еўрарадыё: Аднак беларускі фольк першапачаткова сумны і пакутніцкі ў нейкім сэнсе. Вераніка-хуліганка інтэрпрэтуе яго як?
В.К.: Лірыка – гэта мой канёк. Я спяваю лірыку, я яе абажаю. Аднак, свеціцца той агеньчык пазітыву, калі я спяваю “сяму-таму дзераўцу Бог лісточкі даў, а мне маладзюсенькай нічога не даў”. У мяне заўсёды ёсць надзея, што ўсё будзе добра. Гэта маё ўнутранае пасланне. Нават у лірычных песнях гучыць пазітыў, і усё павінна быць добра: мары здзяйсняюцца, галоўнае, у іх верыць. Я паверыла ў свае мары, і яны, паверце, здзяйсняюцца. Я так рада, што маё жыццё паступова змяняецца да лепшага і лепшага.
Еўрарадыё: Вераніка, ці бываюць у пазітыўнага і светлага чалавека, у цябе, станы дрэннага настрою, стрэсу? Якім чынам ты з імі змагаешся?
В.К.: Я навучылася з імі змагацца пасля нараджэння дачкі: я проста не маю права мець дрэнны настрой ці стрэсаваць пры дзіцяці. Ніколі! Я не маю права гэтага рабіць перад чужымі людзьмі, перад гледачамі. Артысты павіны быць заўсёды пазітыўнымі, лёгкімі і шчаслівымі. Бо за намі цягнуцца. Моладзь, у першую чаргу. Я лічу, што музыкі, якія нясуць лухту з экрана альбо з радыёкропак з’яўляюцца злачынцамі ў дачыненні да нашай моладзі.
Еўрарадыё: Быць мамай і мамай-спявачкай – гэта розныя рэчы?
В.К.: Ой, мабыць розныя. Маё дзіця пасля канцэртаў гуляе ў мяне. Яна садзіць мішак, падушкі, яна робіць з бутэлек барабаны і кажа: “Выступае Вераніка Круглова” і падымае мішку. Не яна Вераніка Круглова. У яе ёсць у асартыменце. Гэта вельмі прыемна. Мы гадуем здаровае, вельмі добрае і вельмі пазітыўнае дзіця. Я вельмі рада таму.
Еўрарадыё: Вераніка, вядома, што ў Германіі ты займаешся музычнай педагогікай. Ці ёсць ў тваёй методыцы выкладання месца нашым беларускім мелодыям і матывам?
В.К.: Вядома. Мы пачыналі з “Перапёлачкі”, спяваем “Нашы гушкі, гушкі, прыляцелі птушкі”…
Еўрарадыё: А ці ёсць верагоднасць таго, што аднойчы ў Берліне з’явіцца школа Веранікі Кругловай?
В.К.: Я, між іншым, пра гэта мару. А раз я мару – значыць яна з’явіцца.
Еўрарадыё: І хто там будзе вучыцца?
В.К.: Усе дзеці, якія таго захочуць. Дарэчы, дзецям рускамоўнага і украінскамоўнага насельніцтва Берліна не надта салодка: ім бракуе стасункаў, мовы. Таму мы робім дзіцячы клуб, глядзім там мульцікі, фільмы, кшталту “Бураціна”, “Чырвоны каптурок”.
Еўрарадыё: Ходзяць чуткі, што ты адчыніла сваю арт-студыю ў Берліне…
В.К.: Так, такая студыя ёсць.
Еўрарадыё: І што там адбываецца?
В.К.: Яна называецца “Арт-пакой”. Гэта месца для тусовак, для сустрэч, месца, дзе можна папіць гарбаты і нават пераначаваць беларусу!
В.К.: Той фольк, які зараз да нас даходзіць у розных формах, ён і ёсць сучасны, бо старая беларуская этна-музыка засталася далёка ў мінулым. І тое, што нам спяваюць бабулі ў экспедыцыях – гэта сучасны фольк. Гэта праўда. Сіла песень вельмі моцная, яны маюць энергетыку, ад якой калоціць. Песні гэтыя прайшлі натуральны адбор.
Еўрарадыё: Ці ёсць у цябе жаданне ўзяць дачку, мужа, дзяўчат з гурта і паехаць у экспедыцыю па песні?
В.К.: Я вельмі хачу адправіцца ў экспедыцыю са сваёй сям’ёй і гуртом. Аднак, спачатку мне хочацца пагастраляваць па Беларусі. Трэба быць шчырымі. Я чалавек негламурны, але ў людзей несталічных, якія бачаць мяне па тэлевізары, можа быць адваротнае меркаванне: ах, сядзіць у цяпле і прыгажосці, размаўляе пра нейкі там фальклор. А чаму ты да нас не прыедзеш, дарагая, у якую-небудзь вёсачку? Дарагія сябры! Я вельмі хачу гастраляваць па Беларусі і шукаю людзей, якія дапамогуць нам арганізаваць такі тур. Калі ёсць такія людзі, калі ласка, адзавіцеся! Бо я хачу аб’ехаць не толькі абласныя цэнтры, але і маленькія гарадкі і вёскі. З задавальненнем! З замежна-еўрапейскімі канцэртамі. Усе маюць права гэта бачыць і чуць.
Еўрарадыё: Вераніка, KRIWI часта мяняе музыкаў. Ці не перашкаджае гэта творчасці?
В.К.: Справа ў тым, што жыццё дыктуе нам свае законы і ўмовы: нехта не можа, нехта хварэе, нехта ў туры, у некага праца. Пакутуе хто? Салісты! Мне асабіста вельмі нялёгка склікаць каманду, бо ўсе занятыя ў іншых праектах. Таму часам даводзіцца запрашаць сесійных музыкаў. Зараз я склікала каманду з беларусаў, якія жывуць у Мінску, якія могуць рэпетаваць без мяне, і прыехаць на канцэрт.
Еўрарадыё: З акустычага гурта KRIWI ператварыўся ў электрычны. Калі можна будзе пачуць ваш новы альбом?
В.К.: Мы заканчваем працу над альбомам. На паліцах крам ён павінен з’явіцца напрыканцы гэтага года.
Еўрарадыё: KRIWI па-ранейшаму не імкнецца да камерцыйнай рэалізацыі?
В.К.: Гэта не самамэта. Мы эксперыментуем. Нашы кампазіцыі часам цягнуцца па 12 хвілін. Нам цяжка трапіць у радыё альбо тэле-фармат, таксама зняць кліп – мы не можам улажыцца ў тры хвіліны. Я паважаю сваіх музыкаў. Няхай ствараюць!
Еўрарадыё: Ці ёсць замежныя музыкі, з якімі ты была б не супраць зрабіць сумесны праект?
В.К.: Магчыма, гэта няздзейсная мара, аднак я вельмі люблю Бобі Макфэрана і з радасцю заспявала б з ім, напрыклад. Альбо з ZAP MAMA. Гэта музыка, якую я часта слухаю.
Еўрарадыё: На твой погляд, ці патрэбныя этна-музыкам хіты? Альбо хіт – гэта мэта поп ці рок-музыкі?
В.К.: Хіты патрэбныя. Мы, этна-музыкі, павінны быць і фарматнымі, і масава даступнымі. У любым выпадку, наша музыка моцная, эксклюзіўная, неверагодная па сваёй энергетыцы.
Еўрарадыё: Вераніка, як ты адрэагуеш, калі даведаешся, што твае песні спяваюць за сталом на вяселлях?
В.К.: Супер! Толькі станоўча!
Еўрарадыё: Ты не баішся праз рэдкія з’яўленні на сцэне згубіць слухача?
В.К.: Не, не баюся. Усё павінна быць натуральна і нармальна. Мяне ніколі не крыўдзіць малая колькасць людзей у зале. Ну не атрымалася. Гэта нармальна. Прыйдзе час – атрымаецца. Усё ў парадку.
Еўрарадыё: Чым ты любіш займацца акрамя музыкі?
В.К.: Я люблю эксперыментаваць з прадуктамі і выхоўваць дзяцей! Дарэчы, у маёй малой узялі інтэрв’ю на вуліцы: падышлі да Валеры(мужа) і пацікавіліся, якому стылю ў адзенні ён аддае перавагу. Ён кажа: “Спытайце ў маёй дачкі”. На пытанне Ё-Ё адказала: “Мне падабаецца панк!”
P.S. Сястра Веранікі Света, якая прысутнічала на нашым інтэрв'ю, запытала Вераніку: "Хто цябе навучыў так прыгожа гаварыць?"
"Сэрца", – адказала Вераніка.
Фота: by Tarantino
Пра новую хвалю ў творчасці KRIWI
Еўрарадыё: Вераніка, твой цяперашні прыезд адзначаны гучнымі выступамі KRIWI. Ці можна казаць пра новую хвалю ў жыцці гурта?Вераніка Круглова (В.К.): Так, хваля, безумоўна, новая. Наш стыль можна спакойна акрэсліць як этна-джаз альбо этна-club, нават нью-фольк, як не банальна, аднак мы заўсёды крочым у нагу з часам, мы хочам быць маладымі, моднымі, сучаснымі і проста кайфовымі!
В.К.: Мяне скарыў менавіта ТОЙ узровень музыкаў і ТОЙ узровень музычных ідэй. Таму што музыкі фальклорнай заўсёды было шмат, песень было шмат, аднак ТЫЯ стылі і накірункі, якія я ўбачыла і пачула, мяне вельмі парадавалі. Не было ніводнага слабага звяна. Усе каманды без выключэння, якія выступалі на фольк-фэсце, былі проста супер: арыгінальнымі, самабытнымі, сучаснымі. Так трымаць!
Еўрарадыё: То бок ты лічыш, што кожная з гэтых каманд можа прадстаўляць нашу краіну за мяжой?
В.К.: Абсалютна! Сам фэст быў цалкам еўрапейскім. Нічога не рэзала ні вока, ні вуха. Усё было “цывільна”, свабодна, было паветра, была атмасфера, было ўсё цудоўна.
В.К.: Я не ведаю, у чым сакрэт поспеху модных еўрапейскіх зорак, аднак, я заўсёды працавала над сабой, як над ЧАЛАВЕКАМ, я заўсёды, прабачце, думала, развівалася і расла. Мае гарызонты недзе высока і далёка. Я заўсёды імкнулася некуды да зорак. Можа таму некаму і падалося, што ўсё гэта занадта цывілізавана. Калі так людзі кажуць, значыцца я не дарма жыву на гэтым свеце.
В.К.: Я лічу, што музычна трэба не падманваць. Нельга ў музыцы паказваць сябе, альбо свае ножкі, альбо прыгожыя касцюмы. Трэба думаць, пра што спяваць і што несці людзям. Наш галоўны мэсэдж і пасланне – гэта пазітыў, гэта любоў, гэта спроба змяніць свет да лепшага. А справа густу… Густ ён ці ёсць, ці яго няма. Яго, мабыць, можна развіць. Аднак, не заўсёды гэта атрымліваецца. Тое, што зараз існуе ў Беларусі фальклорнае, вельмі радуе і вока, і вуха. Дзякуй!
Пра Вераніку лірычную і хуліганскую
Еўрарадыё: Калі табе больш падабалася спяваць – гадоў 15 таму ці зараз?
В.К: І тады і зараз. Проста тады я больш пакутавала, і гэта быў фольк па-дастаеўскаму, як нас у той час называлі ў Германіі. У нас быў такі стыль – пакутліва-сумны, у мяне быў вобраз пакутніцы, а мой партнёр быў, наадварот – клоўн, Пятрушка, завадзіла. І калі я ў “Народным альбоме” спявала “Матку Боску Вастрабрамску”, альбо ў “Я нарадзіўся тут” “Авэ Марыю” – гэта былі арганічныя рэчы для Веранікі Кругловай таго часу. Зараз я іншая. Зараз я хуліганка!
Еўрарадыё: Аднак беларускі фольк першапачаткова сумны і пакутніцкі ў нейкім сэнсе. Вераніка-хуліганка інтэрпрэтуе яго як?
В.К.: Лірыка – гэта мой канёк. Я спяваю лірыку, я яе абажаю. Аднак, свеціцца той агеньчык пазітыву, калі я спяваю “сяму-таму дзераўцу Бог лісточкі даў, а мне маладзюсенькай нічога не даў”. У мяне заўсёды ёсць надзея, што ўсё будзе добра. Гэта маё ўнутранае пасланне. Нават у лірычных песнях гучыць пазітыў, і усё павінна быць добра: мары здзяйсняюцца, галоўнае, у іх верыць. Я паверыла ў свае мары, і яны, паверце, здзяйсняюцца. Я так рада, што маё жыццё паступова змяняецца да лепшага і лепшага.
Пра маму, спявачку, сяброўку і настаўніцу
В.К.: Я навучылася з імі змагацца пасля нараджэння дачкі: я проста не маю права мець дрэнны настрой ці стрэсаваць пры дзіцяці. Ніколі! Я не маю права гэтага рабіць перад чужымі людзьмі, перад гледачамі. Артысты павіны быць заўсёды пазітыўнымі, лёгкімі і шчаслівымі. Бо за намі цягнуцца. Моладзь, у першую чаргу. Я лічу, што музыкі, якія нясуць лухту з экрана альбо з радыёкропак з’яўляюцца злачынцамі ў дачыненні да нашай моладзі.
Еўрарадыё: Быць мамай і мамай-спявачкай – гэта розныя рэчы?
В.К.: Ой, мабыць розныя. Маё дзіця пасля канцэртаў гуляе ў мяне. Яна садзіць мішак, падушкі, яна робіць з бутэлек барабаны і кажа: “Выступае Вераніка Круглова” і падымае мішку. Не яна Вераніка Круглова. У яе ёсць у асартыменце. Гэта вельмі прыемна. Мы гадуем здаровае, вельмі добрае і вельмі пазітыўнае дзіця. Я вельмі рада таму.
В.К.: Вядома. Мы пачыналі з “Перапёлачкі”, спяваем “Нашы гушкі, гушкі, прыляцелі птушкі”…
В.К.: Я, між іншым, пра гэта мару. А раз я мару – значыць яна з’явіцца.
Еўрарадыё: І хто там будзе вучыцца?
В.К.: Усе дзеці, якія таго захочуць. Дарэчы, дзецям рускамоўнага і украінскамоўнага насельніцтва Берліна не надта салодка: ім бракуе стасункаў, мовы. Таму мы робім дзіцячы клуб, глядзім там мульцікі, фільмы, кшталту “Бураціна”, “Чырвоны каптурок”.
Еўрарадыё: Ходзяць чуткі, што ты адчыніла сваю арт-студыю ў Берліне…
В.К.: Так, такая студыя ёсць.
Еўрарадыё: І што там адбываецца?
В.К.: Яна называецца “Арт-пакой”. Гэта месца для тусовак, для сустрэч, месца, дзе можна папіць гарбаты і нават пераначаваць беларусу!
Пра фольк, экспедыцыю і гастролі па Беларусі
Еўрарадыё: На твой погляд, дзе і калі пачынаецца сучасны фольк? У чым яго сіла?В.К.: Той фольк, які зараз да нас даходзіць у розных формах, ён і ёсць сучасны, бо старая беларуская этна-музыка засталася далёка ў мінулым. І тое, што нам спяваюць бабулі ў экспедыцыях – гэта сучасны фольк. Гэта праўда. Сіла песень вельмі моцная, яны маюць энергетыку, ад якой калоціць. Песні гэтыя прайшлі натуральны адбор.
В.К.: Я вельмі хачу адправіцца ў экспедыцыю са сваёй сям’ёй і гуртом. Аднак, спачатку мне хочацца пагастраляваць па Беларусі. Трэба быць шчырымі. Я чалавек негламурны, але ў людзей несталічных, якія бачаць мяне па тэлевізары, можа быць адваротнае меркаванне: ах, сядзіць у цяпле і прыгажосці, размаўляе пра нейкі там фальклор. А чаму ты да нас не прыедзеш, дарагая, у якую-небудзь вёсачку? Дарагія сябры! Я вельмі хачу гастраляваць па Беларусі і шукаю людзей, якія дапамогуць нам арганізаваць такі тур. Калі ёсць такія людзі, калі ласка, адзавіцеся! Бо я хачу аб’ехаць не толькі абласныя цэнтры, але і маленькія гарадкі і вёскі. З задавальненнем! З замежна-еўрапейскімі канцэртамі. Усе маюць права гэта бачыць і чуць.
Пра KRIWI