Вернікі мінскай царквы "Новае жыццё" вырашылі не пакідаць свой будынак
Вернікі мінскай царквы "Новае жыццё" Рэлігійнага аб'яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля вырашылі застацца ў сваім будынку па вуліцы Кавалёва, 72. Як нагадвае БелаПАН, 16 сакавіка Мінгарвыканкам пісьмова прапанаваў абмеркаваць будаўніцтва ў раёне МКАД — вуліца Шаранговіча новага будынка абшчыны на зямельным участку плошчай каля 0,4 гектара — гэта ў чатыры разы менш за ранейшы.
5 траўня агульны сход вернікаў аднагалосна прагаласаваў супраць прапановы гарадскіх уладаў. Пратэстанты кажуць, што ў іншым разе ім давядзецца ажыццявіць шэраг працаў і ўзгадненняў. Па падліках вернікаў, на ўзгаднені спатрэбіцца ад паўтара да двух гадоў і не меней за 100 тысяч долараў ЗША, а для ўзвядзення новага храма — яшчэ ад 3 да 5 млн долараў.
Пратэстанты прапануюць дазволіць ім пабудаваць новы сучасны храм на зямельным участку, раней вылучаным абшчыне. Таксама абшчына просіць Мінгарвыканкам вылучыць дадатковы ўчастак зямлі, каб збудаваць комплекс з біблейскім каледжам, інтэрнатам для студэнтаў пры каледжы, хрысціянскім цэнтрам рэабілітацыі асобы, прытулкам для бяздмных з бясплатнай сталовай і іншымі сацыяльнымі службамі.