“Веснік Магілёва” пачаў ганьбіць хлопцаў, што не хочуць ісці ў войска
Прозвішчы магілёўскіх прызыўнікоў, якія ўхіляюцца ад службы ў войску, пачалі друкаваць у газеце Магілёўскага гарвыканкаму "Веснік Магілёва". Днямі афіцыйнае выданне ў рубрыцы "Ганьба" апублікавала спіс з 28 такіх маладых людзей, паведамляе Радыё Свабода. Як вынікае з публікацыі, толькі чатыры з іх пакараныя. Матэрыялы па астатніх прызыўніках яшчэ разглядаюцца. Хто разглядае гэтыя матэрыялы — суд альбо ваенкамат — не паведамляюць. У публікацыі не называюць і прычыны, дзеля якіх хлопцы адмаўляюцца служыць у войску.
Звесткі аб прызыўніках-ухілістах даў афіцыйнаму выданню гарадскі вайсковы камісарыят. Што да пакарання чатырох прызыўнікоў, то іх аштрафавалі. Двух —на сорак базавых велічыняў, яшчэ двух — на семдзесят.