В'етнамцы спрабавалі трапіць у Польшчу, схаваўшыся пад фурай
Двух парушальнікаў мяжы затрымалі ў пункце пропуску "Казловічы" раніцай 15 траўня.
Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", "пасажыры" знаходзіліся ў грузавым аўтамабілі "Volvo", якім кіраваў грамадзянін Расіі. Пад машыну яны залезлі, калі кіроўца фуры вырашыў адпачыць на кемпінгу перад беларуска-польскай мяжой. У бок Польшчы мужчына паехаў, не ведаючы пра "безбілетнікаў".
Іншаземцаў выявіў памежнікі. Адзін з в'етнамцаў знаходзіўся ў нішы над запасным колам, другі вісеў на восі паўпрычэпа.
Зараз з затрыманымі вядзецца разбіральніцтва.
Фота — ucoz.com