Віцебск сустрэне Дзень гораду партызанскімі лазнямі са шклопакетамі (фота)
Да святкавання Дня горада каля віцебскага музея Міная Шмырова зрабілі Алею партызанскай славы. Было заяўлена, што гэта будзе экспазіцыйная рэкрэацыя партызанскай стаянкі часоў Вялікай Айчыннай. Але атрымалася чарговая “пацёмкінская вёска”.
Партызанскія зямлянкі, па словах дырэктара музея Ірыны Шышковай, будаваліся ў дакладнасці па чарцяжах, надрукаваных у “Спадарожніку партызана” – спецыялізаванным выданні 1942-1943 гадоў. Але па сваім аздабленні нагадваюць яны чамусьці сучасныя лазні-саўны – занадта ж аднолькавыя, калібраваныя жоўценькія бярвенні, шклопакеты на акенцах, ўтульныя лаўкі. Хоць кліч сяброў адпачываць!
Пабудавалі чатыры зямлянкі – камандзірская, жылая, медыцынская і арсенал, дзе захоўвалася зброя. З адной з зямлянак зроблены выхад у акоп, праз які перакінулі прыгожанькі мосцік. Таксама ў склад Алеі партызанскай славы ўвайшлі шалаш, вогнішча, калёсы і чыгуначная платформа ўзору саракавых гадоў - як ілюстрацыя да расказаў экскурсавода аб рэйкавай вайне.