Віцебская апазіцыя зладзіла акцыю салідарнасці з загінулымі пад Смаленскам

Віцебскія кандыдаты ў дэпутаты Ўлад Варанецкі і Настасся Сотнікава 15 красавіка зладзілі акцыю салідарнасці з ахвярамі авіякатастрофы пад Смаленскам. Як інфармуе БелаПАН, месцам правядзення акцыі быў абраны "Польскі дом імя Яна Паўла II". Кандыдаты ўсталявалі транспарант з партрэтамі прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі, а таксама з поўным спісам імёнаў загінулых (97 чалавек).

Па словах кандыдатаў, якія таксама ўваходзяць у аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", гібель прэзідэнта Польшчы і яго жонкі, а таксама большай часткі ўрада — гэта вялізная страта, якая з'яўляецца болем і горам як для жыхароў Польшчы, так і для беларусаў.