Віцебская Дзяржаўтаінспекцыя знайшла грошы для палётаў на верталёце

Віцебскае абласное ўпраўленне ДАІ аднавіла “паветранае патруляванне” аўтамабільных дарог. На пэўны час ад яго вымушаны былі адмовіцца, бо не было грошай на арэнду верталёта. Цяпер такое патруляванне будуць праводзіць раз на тыдзень пераважна ўздоўж дарог Віцебск-Орша, Віцебск-Смаленск, Віцебск-Мінск.

Заўважыўшы парушальніка, інспектар з верталёта паведамляе пра яго наземнаму экіпажу, або, калі ёсць магчымасць, садзіць верталёт побач з трасай і складае пратакол сам. За змену ДАІшнікі на верталёце ловяць каля дзесятка парушальнікаў.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск