Віцебская мытня пачала фармаваць мытныя пасты на расійскай мяжы

Віцебская рэгіянальная мытня прыступіла да практычнага фармавання мытных пастоў на аўтамагістралях на беларуска-расійскай мяжы. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў намеснік начальніка Віцебскай мытні Яўген Сяргееў. Па ягоных словах, больш за 30 мытных інспектараў Віцебскай мытні адправіліся на пункты прыёму апавяшчэнняў на беларуска-расійскай мяжы. Раней там з беларускага боку працавала толькі транспартная інспекцыя і страхавальнікі. Мытныя інспектары правяраюць дакументы на ўезд у Беларусь і выезд з тэрыторыі краіны.