Віцебскія байкеры прапагандуюць здаровы лад жыцця ды бяспеку руху

Акцыю “Матацыклісты за здаровы лад жыцця” правялі віцебскія байкеры з клубу “Псы дарог” разам з Дзяржаўтаінспекцыяй.  Трохдзённы аўтапрабег па шасці райцэнтрах вобласці здзейснілі трыдцаць байкераў ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў. Падчас акцыі яны раздавалі мінакам літаратуру па бяспецы дарожнага руху, а таксама ў праваслаўных ды каталіцкіх храмах замаўлялі малебны за загінуўшых падчас дарожна-транспартных здарэннях і за здароў’е ўсіх матацыклістаў, што ездзяць па беларускіх дарогах.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск