Відавочцы працягваюць сцвярджаць, што бачылі дзіўную істоту на Лідчыне

Відавочцы сцвярджаюць, што па Лідскім раёне гуляе дзіўная істота, падобная да вялікай малпы. Тым часам міліцыя не выключае, што гэта мог быць бомж. Мінчук Павел Шыпілаў, які ў мінулыя выхадныя наведваў Лідскі раён, распавёў, што бачыў "дзіўную жывёлу, якая сядзела на ўзбочыне дарогі".

Паводле яго слоў, гэта малпа вышынёй да 1,3 метра, у яе доўгія пярэднія лапы і кароткія заднія. Ён сцвярджае, што "малпа сацыялізаваная. На думку відавочцы, хутчэй за ўсё, да таго, як патрапіць у Лідскі раён, малпа выступала ў цырку.

“Інтэрфакс”