Відэа з інтэрнэту дапамагло знайсці нападнікаў на расійскую амбасаду?

Відэазаява групоўкі анархістаў дапамагла міліцянтам, якія расследавалі напад на расійскую амбасаду. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар  МВД Аляксандр Ластоўскі: Ластоўскі: “Што тычыцца заявы ў інтэрнэце людзей, якія называюць сябе анархістамі, то ў межах распрацоўкі гэтай версіі, заява паспрыяла затрыманню гэтых людзей. Цяпер яны маюць статус падазроных”.

Нагадаем, што адказнасць за напад на амбасаду, нібыта, узяла на сябе групоўка анархістаў “Сябры свабоды”. Відэазаяву анархісты змясцілі размясцілі на некалькіх інтэрнэт-сайтах.

Ранкам 3 верасня мінская міліцыя затрымала 7 чалавек, якіх падазраюць у нападзе на амбасаду Расіі.