Віктар Ганчарэнка: нашыя лепшыя матчы на еўрапейскай арэне яшчэ наперадзе
Лепшыя матчы БАТЭ на еўрапейскай арэне яшчэ наперадзе, заявіў галоўны трэнер каманды Віктар Ганчарэнка пасля пераможнага матчу барысаўчан у Балгарыі з "Літэксам". Нагадаем, БАТЭ выйграў з лікам 4:0 і выйшаў у групавую стадыю Лігі Еўропы. Ганчарэнка адзначыў, што ён задаволены тым, як згуляла каманда. "Калі ж згадваць усе нашыя еўракубкавыя матчы, то гэта была наша самая моцная гульня ў цяперашнім сезоне", — цытуе словы галоўнага трэнера БАТЭ "Прессбол".