Вікторыя Азаранка і Алена Вясніна згуляюць у фінале тэніснага турніру ў ЗША
Беларуска Вікторыя Азаранка (16-е месца ў парным рэйтынгу) і расіянка Алена Вясніна (35-е) згуляюць у фінале спаборніцтваў дуэтаў на тэнісным турніры ў Амелія-Айлендзе (ЗША) з прызавым фондам 600 тыс. долараў. 12 красавіка ў паўфінале В.Азаранка і А.Вясніна ў двух сэтах — 6:4, 7:6 (7:5) — выйгралі ў францужанкі Наталі Дешы (17) і амерыканкі Меган Шонэсі (42).
Суперніцы беларуска-расійскай пары вызначацца ў паўфінальным паядынку Анабэль Медыны Гаррыгес (24) і Вірхініі Руано Паскуаль (26) з Іспаніі з амерыканкай Бетані Маттэк (29) і чэшкай Уладзімірай Угліравай (25).
БелаПАН