Вікторыя Азаранка і Таццяна Пучак выбылі з тэніснага турніру ў Штутгарце
Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Таццяна Пучак выбылі з барацьбы на турніры ў Штутгарце з прызавым фондам 700 тыс. долараў. У другім крузе (1/8 фіналу) адзіночнага разраду Вікторыя Азаранка (8) прайграла аргентынцы Гізэле Дулько (34) з лікам 4:6, 3:6. Як нагадвае БелаПАН, у стартавым матчы беларуска ўзяла верх над іспанкай Карлай Суарэс Навара (24) — 6:1, 6:4.
У першым крузе спаборніцтваў дуэтаў (1/8 фіналу) Т.Пучак (46) і Мервана Джугіч-Шалкіч з Босніі і Герцагавіны (72) саступілі амерыканцы Бэтані Матэк-Сэндс (55) і расіянцы Надзеі Пятровай (19) — 0:6, 5:7.