Вікторыя Азаранка на выніковым турніры сёння згуляе з Аленай Янкавіч
Сёння ў Досе стартуе групавы этап выніковага тэніснага турніру года. У “белай групе” на корт выйдзе адна пара.
Беларуска Вікторыя Азаранка згуляе з 8-й ракеткай свету Аленай Янкавіч з Сербіі. У “бардовай групе” адбудуцца два “амерыкана-расійскія” паядынкі — Вінус Уільямс сустрэнецца з Аленай Дзяменцевай, а яе сястра Серэна згуляе са Святланай Кузняцовай.
Нагадаем, што ў “белую групу” акрамя Азаранкі і Янкавіч трапіла расіянка Дынара Сафіна і датчанка Каралін Вазняцкі.
Па дзве лепшыя тэнісісткі ў групе выйдуць у паўфінал.
Пераможцу чакае чэк на 1,5 мільёна долараў. Агульны прызавы фонд турніру – 4,5 мільёны долараў.