Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг адкрытага чэмпіянату Францыі

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 9-е месца ў сусветным рэйтынгу, выйшла ў другі круг адкрытага чэмпіянату Францыі на кортах "Ралан Гарос". Учора ў 1/64 фінала яна перамагла італьянку Раберту Вінчы з лікам 6:4, 6:2. У наступным раўндзе спаборніцтваў Азаранка сустрэнецца з Крысцінай Баруа з Нямеччыны, у якой 74-е месца ў рэйтынгу, паведамляе БелаПАН.