Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг буйнога тэніснага турніру ў Рыме
Беларуская тэнісістка 2 траўня ў 1/32 фіналу выйграла ў Сесіль Каратанчавай з Казахстана з лікам 6:1, 6:4.
Як адзначае БелаПАН, у наступным раўндзе Азаранка сустрэнецца з пераможцам пары Ана Іванавіч (Сербія) — Алена Весніна (Расія). Каратанчава прайшла ў асноўную сетку з кваліфікацыі, дзе ў другім крузе ўзяла верх над беларускай Таццянай Пучак — 6:2, 6:1.
У асноўным раўндзе выступіць Вольга Гаварцова. Яе першая саперніца — чэшка Лючыя Шафарава.
У першым крузе (1/16 фіналу) парнага разраду Пучак і Іпек Сеналу з Турцыі выйгралі ў аўстралійкі Алісіі Молік і Шанэль Схееперс з ПАР — 7:5, 4:6, 10:8 (тай-брэйк), а Кацярына Дзегалевіч і канадка Мары-Эў Пелецье былі слабейшымі за Эн Кеатавон з Вялікабрытаніі і Андрэа Петкавіч з Нямеччыны — 1:6, 6:3, 5:10 (тай-брэйк).
У спаборніцтвах дуэтаў выступяць таксама Азаранка, Гаварцова і Дар'я Кустова.